География
История
Новости региона
Город Ивье
Местечки
Люди
Фотогалерея
Форум
Реклама
Об авторах
Наши партнеры
Наши кнопки
на главную

  Люди, Земляки, Современники

 

Региональный информационный портал

Реклама на сайте:

Веб-дизайн, создание сайтов.   (Асадчий Виталий)

   

 

Уладары зямлі Iўеўскай:

Корвін-Мілеўскія

Працяг

Мы знаёмілі вас, у мінулых нумарах з прадмовай да кнігі Іпаліта Корвіна-Мілеўскага “70 год успамінаў”. А зараз пачынаем друкаваць вытрымкі з кнігі яго мемуараў.

Старажытная гісторыя. Паходжанне аўтара.

Нарадзіўся я 26 ліпеня 1848 года ў Друскеніках. Бацька Аскар Корвін-Мілеўскі (герб Слепаўрон), маці Вераніка Ланеўская-Волк (герб “Дзве трубы”).

Мінулае абодвух ліній   бацькоў цесна  звязана з эканамічным і сацыяльным пераваротам, які закрануў польскую шляхту на Літве і Беларусі (таксама на Падоллі і Украіне)  у другой палове ХІХ стагоддзяў.  Гэты агромісты край у той час на дзве трэці належаў польскай шляхце: Радзівілам, Пацам, Сапегам, Хадкевічам, Пацэям. Астатняе — стараствам, дзяржаве, касцёлам, кляштарам. Усё гэта праз стагоддзі вельмі раздрабніла землі. А пасля Першага падзелу Польшчы ў 1772 годзе, пайшла яшчэ і канфіксацыя іх. Такім чынам, за няпоўныя 100 гадоў больш за дзесяць мільёнаў гектараў зямлі змянілі сваіх уладароў. У асноўным, на карысць адной з трох лініі  сярэдняй  польскай шляхты. Дзякуючы гэтаму, многія  рады падняліся, змаглі даць сваім нашчадкам  патрэбнае выхаванне, адукацыю, магчымасць жыць у роскашы.

Адначасова знікла беларуская і літоўская мовы. Усё гэта садзейнічала агоніі і паступоваму  выкараненню   польскай дзяржаўнасці. Глыбока шляхецкія сем’і  (іх было  ад  100 да 200)   у асноўным  выконвалі якуюсьці  працу ў Сенаце. Яны мелі высока  развітыя гаспадаркі, жылі на шырокую нагу. Аднак, не ўсе дастаткова выкарысталі магчымасці той эканамічнай эвалюцыі.  З іх толькі палкоўнік войскаў Радзівілаўскіх  Міхаіл Тышкевіч, Ігнацій Плятэр на Літве, сенатар Пуслоўскі, граф Умястоўскі і мой прадзед Ланеўскі-Волк змаглі ўтрымацца, каб потым узняцца наверх.

Умела выкарысталі момант прадстаўнікі сярэдняй шляхты. Мільёны гектараў земляў “каралевічаў” (магнацкай шляхты)  перайшлі ў іх рукі. Яны куплялі іх амаль за  бясцэнак, дзякуючы адсутнасці капіталу ў іншых…

У такім бурлівым асяродзі нарадзіўся і вырастаў я. не звяртаючыся  ажно да Адама і Евы, крыху, хачу расказаць пра сваю генеалогію, выкарыстаўшы дзеля гэтага хатні архіў.

Мой прадзед па матчынай лініі Ланеўскі-Волк нарадзіўся ў 1768 годзе ў вельмі заможнай сям’і на Віцебшчыне. Маючы ад першага шлюбу дваіх дванаццацігадовых сыноў, перапісаў ім свае беларускія маёнткі, а сам з новай сям’ёй пераехаў у Навагрудскі павет, дзе ўзначальваў стараства.  Памёр амаль перад другім уздзелам Рэчы Паспалітай, пакінуўшы пасля сябе дачку баранэсу Остэн-Саксэн і шаснаццацігадовага сына Самуэля — майго дзеда. Яго маці пасля дзевяцімесячнага смутку ўдавы выйшла замуж  за сына гувернёра. Абураны гэтым замужаствам, чапурны паніч (мой прадзед) падаў скаргу ў суд аб, быццам бы, атручванні бацькі, а калі скарга не была прынята на разгляд — уцёк з дому.

Праз кароткі час яго сваяк  маршалак Шукевіч — буйны магнат  Лідскага павету, будучы ў Крулеўцу, зайшоў у цырк і пазнаў родзіча ў наезніку, які на арэне весела вымахваў  ботамі па баках каня свайго шляхетнага. Моцна “прамыў яму мазгі”, выслухаў аб недахопах і цяжкім  існаванні і запісаў наёмным у войска караля Фрыдрыха  Вялікага. Калі польскі Сейм прапанаваў усім польскім афіцэрам, якія знаходзіліся на службе за мяжой, вярнуцца ў сваё войска, пан Самуэль так і зрабіў. Заехаўшы  неяк да свайго дабрадзея  Шукевіча, закахаўся ў выключна прыгожую і такую ж выключна неразумную яго дачку (маю прабабку) і жаніўся  на ёй. Купіў маёнтак Якунь — абломак былога трабскага стараства з чатырмя тысячамі дзесяцін зямлі.  Гаспадарку пакінуў на жонку, кідаючыся між Якуняй і Вільняй, дзе служыў асістэнтам пры гетмане Касакоўскім. У час паўстання Тадэуша Касцюшкі, служыў у начной ахове гетмана.

Калі войска было распушчана, вярнуўся ў вёску, нараджаў дзяцей і каваў грошы. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, Екацярына І падарыла сенатару Мардвінаву Дудскае стараства, большая частка якога  належала Лугамавіцкаму маёнтку. Хутка Мардвінаў прадаў яго заможнаму магнату Корсаку, сын якога ажаніўся з унучкай пана Самуэля, маёй цёткай. Праз  некаторы час малады Корсак зразумеў, што не дасць рады  з аддаленым і лясным маёнткам. І прадаў яго пану Волку. Самуэль адразу ж пачаў высякаць і будаваць новыя фальваркі і вёскі. У Лугамавічах збудаваў  шыкоўны драўляны палац.

У 1810 годзе прадзед купіў Радзівілаўскі маёнтак у Лаздунах. У 1811 годзе аддаў свайго сына ў расійскае войска. Калі пачалася айчынная вайна 1812 года, сын ваяваў супраць Напалеона, а бацька  самім жа Напалеонам быў назначаны  прэфектам Ашмянскага павета і камандаваў  тылам французаў..

Вярнуўшыся з вайны, Ігнацій — сын Ланеўскага-Волк, жаніўся. Аднак  неўзабаве  аўдавеў, памёр сам. І трое яго дачок пераехалі да дзеда.  Сярод іх і мая маці — Вераніка. Дзяўчаты не былі свецкімі асобамі, але сталі імі, атрымаўшы ад дзеда ў пасаг па 25 000 рублёў, вялікія па тых часах грошы.

Дзеду было ўжо восемдзесят гадоў, калі ён са “свінні” (так называлі ў яго маладыя гады неверагодна хутка разбагацеўшую дробную шляхту), стаў сапрўдным “гіпапатамам”.

Адзін з сыноў Платона Зубава (апошняга фаварыта Екацярыны ІІ)  прадаў два гандлёвыя  гарады над Нёманам і некалькі дзесяткаў фальваркаў у Жмудзі з пладароднымі землямі (Екацярыненскіяя дары).

Калі граф Казімір Умястоўскі пачаў таргавацца, каб  купіць Геранёны, пан Самуэль, дазнаўшыся пра тое, сказаў майму бацьку (зяцю па ўнучцы): “Ляці да Вільна і купляй Геранёны.  Я ужо стары — купі для сябе і Вэрці. Калі няма грошай, я дам.  Абы Умястоўскаму не дасталіся”.  Бацька Оскар Корвін-мілеўскі за ноч даехаў да Вільні  і аперадзіў  Умястоўскага, купіўшы Геранёны.

У Самуэля не было нашчадка. Сваё прозвішча ён даў сыну малодшай дачкі Уладзіслава, зрабіўшы яго адзіным наследнікам.  Аднак той, бравы гусар, загінуў у Навагрудку на дуэлі за даму сэрца.

Згодна расійскаму закону, ён падзяліў свае ўладанкі на тры ўнучкі па сыну. Старэйшай, пані Дмухоўскай — выдзяліў  Якунь з вялікай грашовай даплатай,  малодшай — пані Корсакавай — Лаздуны, маёй маці Вераніцы — Лугамавічы.  Каля 400 000  рублёў пайшлі на карысць унучак па дочках.  Памёр Самуэль Ланеўскі-Волк у  1851 годзе, калі яму споўнілася 84 гады.

Пераклад І. Пракопчыка.(Працяг будзе)  

 Поиск по Ивьевщине | Генеалогия

  Раздел посвящен биографиям жителей Ивьевщины прошлого и настоящего. Материалы для раздела могут быть присланы Вами и опубликованы только с вашего согласия. Опубликованные или открытые материалы из обшедоступных источников (книги, газеты, СМИ, интернет)используются без согласования с авторами или другими лицами. По всем вопросам пишите viriv@narod.ru

 
 
 
 
 
 
 

 









 

 

 

.

Дизайн сайта:

  Гецевич Андрей , Круглый Сергей©